«Хлопцы супраць гаўна». Новы сынгл гурта Alloff (аўдыё)
1768 / 0
10.04.2014

«Хлопцы супраць гаўна». Новы сынгл гурта Alloff (аўдыё)

Панк-гурт Alloff запісаў новы EP, у які ўвайшлі тры песьні.

Гурт Alloff існуе трэці год. Два гады таму яны прадставілі дэбютны сынгл «Made in P.H.O.V.», далі некалькі канцэртаў ды прыпынілі існаваньне на паўтара году ў сувязі з тым, што лідэр каманды Хведзя Крокус пайшоў у войска. Па вяртаньні музыка аднавіў дзейнасьць каманды. «Наша ідэя ў тым, каб данесьці да людзей разуменьне таго, што матэрыяльныя выгоды гэта не галоўнае. Існуюць сапраўдныя каштоўнасьці, такія як — Радзіма, культура, сяброўства, свабода, любоў. І гэта для нас галоўнае, пра гэта і сьпяваем», — кажа Хведзя.

Нядаўна музыкі запісалі на незалежнай студыі «LiTTle Pig records» ЕР пад назвай «Хлопцы супраць гаўна», куды ўвайшлі дзьве песьні, створаныя яшчэ ў «давайсковыя» часы — «Супраць» і «Жыць», трэці трэк «Сонца над Бабілёнам» створаны ўжо абноўленым складам гурта. Гэтую песьню музыкі і прадстаўляюць да ўвагі наведнікам Tuzin.fm. Цалкам сынгл можна паслухаць і спампаваць у афіцыйнай суполцы гурта Alloff.

Tuzin.fm

Тэгi: