2854 / 0
10.04.2014

Павал «Фройд» Зыгмантовіч вярнуўся ў IQ48 (відэа)

Адзін з заснавальнікаў і франтмэнаў IQ48 вярнуўся да справаў свайго гурту.

Павал «Фройд» Зыгмантовіч — чалавек, які ўласна і прапанаваў назву IQ48 ды стварыў нямала гітоў («Таполі», «Выйсьце», «Парыж» ды іншыя). Разам з Аляксандрам Ракаўцом ён быў вакалістам каманды да 2004 году. Потым Паша зьехаў па працы зь Беларусі, заняўся сольным праектам «Пан Жыжма». Нядаўна «Фройд» вярнуўся з Масквы, дзе жыў пэўны час, ужо ў якасьці вядомага псыхоляга, ён піша пазнавальныя кнігі пра чалавечыя ўзаемаадносіны ды вядзе на Tut.by-TV праграму «Псыхалёгія навынас». У IQ48 ён зоймецца адміністрацыйнымі пытаньнямі.

«На сцэну выходзіць ня буду — за гэтыя гады зразумеў абмежаванасьць свайго таленту, таму ніякіх выступаў. Буду працаваць на IQ48 у якасьці штатнага прасоўвальніка і піяр-мэнэджара», — зазначыў музыка ў камэнтары Tuzin.fm. Павал таксама дадаў, што сваім праектам «Пан Жыжма» таксама займацца не плянуе.

Tuzin.fm 

за тры месяцы