Akute: «Мы сказалі ўсё, што маглі» (спампаваць новы альбом)
2798 / 1
11.04.2014

Akute: «Мы сказалі ўсё, што маглі» (спампаваць новы альбом)

Гурт Akute прадставілі свой трэці студыйны альбом «Reaĺnaść i sny».

У дыск увайшлі 11 новых кампазыцыяў — 9 аўтарскіх рэчаў і два пераасэнсаваньні з даробку гурта Ulis. «Гэтым альбомам мы сказалі ўсё, што маглі. Мы ў добрым сэнсе спустошаныя гэтай працай», — заявіў Tuzin.fm з нагоды прэзэнтацыі аўтар песень і бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў. Удзельнікі каманды засталіся цалкам задаволеныя вынікам сваёй працы: «Наш альбом архітэктурна дакладны. Настолькі, што ані па гуку, ані па зьмесьце анічога больш ня карціць дадаць», — зазначыў музыка.

«Reaĺnaść i sny» можна спампаваць на сайце мультылэйблу «Пяршак».

Жывая прэзэнтацыя альбому заплянаваная 11 красавіка ў Менску (Re:Public), 20 красавіка ў Магілёве («Куба»), 25 красавіка ў Горадні (фэст «Хавайся ў бульбу»), 26 красавіка ў Берасьці («Сфэра»), 1 траўня ў Маскве (ArteFAQ).

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: