2168 / 0
12.04.2014

Беларускі рок у цэнтры Варшавы (відэа)

11 красавіка ў цэнтры Варшавы адбыўся канцэрт «Салідарны зь Беларусьсю — 2014».

У акцыі ўзялі ўдзел польскі гурт Maleo Reggae Rockers, украінцы Kozak System, беларусы Amaroka. Хэдлайнэрам вечару быў гурт «Ляпіс Трубяцкі». На сцэну таксама выходзілі паэты і палітыкі. Паводле падлікаў журналістаў, на канцэрце прысутнічала ад 2000 да 5000 гледачоў.

Перад выхадам на сцэну каманды Міхалка здарылася замінка — на пэўны момант зьнікла сьвятло. «Пэўна Пуцін нам газ і сьвятло адключыў», — пажартаваў журналіст тэлеканалу «Белсат» Дзьмітры Гурневіч, які вёў канцэрт па-беларуску і выдатна разумеўся з гледачамі. «Ляпісаў» прадставілі, як «багоў беларускай музыкі».

Выступ пачаўся традыцыйна зь песьні «К нам приехал Трубецкой», далей прагучалі творы з апошняга альбому «Матрёшка», а таксама абраныя гіты, сярод якіх «Грай», «Belarus Freedom», «Панас». Песьню «Воины света» Міхалок назваў «вясёлым гімнам новай эўрапейскай рэвалюцыі».

Канцэрт скончыўся агульным скандаваньнем лёзунгаў «Жыве Беларусь!» і «Слава Ўкраіне!».

Канцэрт здымаў тэлеканал «Белсат», які вёў жывую трансьляцыю з акцыі.

Tuzin.fm