Гурт «Похва»: «Мы сьпяваем на мове прадаўшчыц» (спампаваць EP)
2660 / 0
14.04.2014

Гурт «Похва»: «Мы сьпяваем на мове прадаўшчыц» (спампаваць EP)

Гурт пад назваю «Похва» выдаў дэбютны сынгл з трох песень.

«Похва» паходзіць зь Менску і называе сябе  беларуска-інтэрнацыянальным гуртом . Свой кірунак музыкі акрэсьліваюць, як «нігілістычны поп-мэтал». Першы сынгл яны запісалі на хатняй студыі на чыстым энтузіязьме. Рэліз складаецца з трох песень — «Бульбачка з малаком», «Лапачка», «Аркадзій». Удзельнікі каманды выдатна валодаюць беларускаю мовай, але для сьпеваў абралі «трасянку». «Тэксты гурта напісаны зусім не па-беларуску, а на дзікай трасянцы, якую можна пачуць з вуснаў прадаўшчыц дзяржаўных унівэрмагаў, супрацоўнікаў камунальных службаў і галоваў у тэлезізары», — тлумачыць удзельнік гурта Андрэй Сьнегіроў. Пра жывыя выступы «Похвы» пакуль не паведамляецца.

Спампаваць EP гурту «Похва» можна праз Dropbox. Афіцыйная суполка каманды — тут.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы