Пукст агучыць «Каліноўскага» ў былым кінатэатры (відэа)
1934 / 0
15.04.2014

Пукст агучыць «Каліноўскага» ў былым кінатэатры (відэа)

26 красавіка Сяргей Пукст агучыць ужывую стужку «Кастусь Каліноўскі» (1927) у будынку, дзе некалі месьціўся менскі кінатэатр «Зьмена».

Аўтарскую музыку да клясычнай нямой беларускай кінастужкі Сяргей Пукст напісаў у межах праекту «Тузін.Немаўля». Міжнародная прэм’ера гэтага праекту адбылася ў Падляскай опэры і філярмоніі ў 2012 годзе, у Беларусі афіцыйны паказ прайшоў на XX кінафэстывалі «Лістапад» летась. Пукст таксама выступаў на кінафэстывалі «Bulbamovie» ў Варшаве, даў некалькі клюбных канцэртаў у Менску і Віцебску і нават агучыў «Каліноўскага» на радзіме Каліноўскага — у вёсцы Мастаўляны. Цяпер музыка дасьць кінаканцэрт у студыі «Зьмена», якая месьціцца ў будынку былога кінатэатру «Зьмена», які быў закрыты 12 гадоў таму (цяпер там кавярня, а з бакавога ўваходу — фотастудыя).

Фільм «Кастусь Каліноўскі» прадставіць культуроляг і кінааналітык Максім Жбанкоў. У другім аддзяленьні адбудзецца сольны выступ Сяргея Пукста зь фірмовымі прамовамі між песьнямі.

З улікам абмежаванай колькасьці месцаў, патрапіць на імпрэзу можна толькі праз папярэдні запіс праз тэл. +375 44 748-48-25.

Афішу да стужкі «Кастусь Каліноўскі» з музыкаю Сяргея Пукста распрацаваў Лявон Вольскі.

Tuzin.fm