2293 / 1
24.04.2014

Алесь Кот-Зайцаў і Паліна Рэспубліка сьпяюць дуэтам

Сумесную песьню «Не згарыш» мяркуецца прадставіць на канцэрце гурту BosaeSonca 27 красавіка.

Дуэт Алеся і Паліны насьпяваў ужо даўно. Лідэр гурту BosaeSonca пазнаёміўся з Палінай на самым пачатку яе творчага шляху. «Ня тое, каб мы сябры, ды і па-за музычнымі справамі амаль не перасякаемся, але бывае такое, што адчуваеш сябе на агульнай хвалі з чалавекам, і тут, відаць той самы выпадак. Сыходзячы з гэтага для мяне цалкам натуральны наш дуэт і магчымасьць зрабіць такі кампліт», — кажа Алесь Кот-Зайцаў. Штуршком да стварэньня дуэту стаў канцэрт Паліны Рэспублікі з нагоды ўласнага 20-годзьдзя, на які сьпявачка запрасіла з сэтам гурт BosaeSonca. «Мне падабаецца тое, што робіць Алесь з музыкамі. Для мяне гэта прыемны экспэрымэнт, надта цікава самой пачуць што з гэтага атрымаецца», — зазначае Паліна.

Нягледзячы на агульную сымпатыю да музыкі адно аднаго, Алесь і Паліна задумалі зрабіць нешта адрознае ад свайго стылю. Як стала вядома Tuzin.fm, гэта будзе прыгожая замежная песьня, якая яшчэ ніколі не гучала на беларускай. Яе канцэртная прэзэнтацыя адбудзецца на сольным канцэрце гурту BosaeSonca ў клюбе Tarantino 27 красавіка. Кампазыцыю таксама мяркуецца запісаць у студыі.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.04.2014 / 18:43

    А вось як прагучала песьня на канцэрце
    https://www.youtube.com/watch?v=idKeVPeuWOc&feature=youtu.be

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тыдзень
за тры месяцы