Nizkiz выдалі першы беларускі 3plet-альбом (спампаваць)
3184 / 0
29.04.2014

Nizkiz выдалі першы беларускі 3plet-альбом (спампаваць)

Магілёўскі гурт назваў рэліз паводле сваёй беларускамоўнай кампазыцыі «Гуантанама».

Гурт Nizkiz сабраў свае запісаныя кампазыцыі ў новы рэліз, які выйшаў у фармаце 3plet. Альбом назвалі ў гонар першай беларускамоўнай кампазыцыі «Гуантанама», зь якой музыкі ўдзельнічаюць у чарце на Tuzin.fm. Дадзены фармат рэлізу прадугледжвае акром непасрэдна музычных трэкаў дадатковы зьмест у выглядзе тэкстаў, ілюстрацыяў, фотаздымкаў, камэнтароў ды іншай інфармацыі — гэта можа параўнаць з Deluxe-выданьнем музычнага альбому ў лічбавым выглядзе. Рэліз прызначаны для праслухоўваньня найперш у смартфонах і пляншэтах з дапамогай дадаткаў App Store, Windows Store, Google Play. Падобны фармат набірае папулярнасьць, свае альбомы падобным чынам выдалі гурты «Мумий Тролль», NoizeMC, Louna ды іншыя. Зь беларускіх выканаўцаў Nizkiz — першыя.

«Мы лічым, што сёньня, калі шмат хто слухае музыку найперш на сваіх смартфонах, такі фармат надзвычай актуальны, а да ўсяго пазнавальны, бо з дапамогай гуку, карцінак і тэксту стварае адзіны цэльны вобраз музычнага твору. Ды яшчэ спрыяе больш шчыльнаму кантактаваньню паміж публікай і стваральнікамі альбому», — кажуць музыкі зь Nizkiz.

Альбом «Гуантанама» ў 3plet даступны па гэтай спасылцы.

Tuzin.fm

Тэгi: