3687 / 0
03.05.2014

Абвешчаны конкурс кавэраў і рэміксаў на песьню «Радыё Свабода» (аўдыё)

Конкурс ладзіцца з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода.

З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm і «Арт Сядзібы» прапануюць музыкам па-свойму інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары» (1990), вядомы таксама ў выкананьні гурту N.R.M. (live-альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя»).

Заявы на ўдзел (музычны трэк ды інфармацыя пра выканаўцу) будуць прымацца на e-mail radiosvaboda@gmail.com да 21 траўня. Песьні прымаюцца ў любым музычным стылі і фармаце, гэта могуць быць як кавэры, так і рэміксы. Усе трэкі будуць прэзэнтаваныя ў інтэрнэце, а магчыма выдадзеныя складанкай. Аўтары найлепшых вэрсіяў атрымаюць узнагароды. Прызы — мікрафон Shure, два плэеры iPod, навушнікі ды магчымасьць прафэсійнага студыйнага запісу.

Tuzin.fm

Радыё Свабода

С. Корань — Ф. Аксёнцаў

Радыё Свабода,

Мы твае хвалi й подых.

Не пакiне нас надзея

Там, дзе няма цемнаты,

Ведаюць нас —

Белы сьцяг па-над намi.

Радыё Свабода,

Мы твае вусны й словы.

Цi павiнен я быць шчырым?

Там, дзе няма цемнаты,

Слухаюць нас —

Белы сьцяг па-над намi.

Радыё Свабода,

Мы твае сэрцы й вочы

Я й ты адыдзем назаўжды.

Там, дзе няма цемнаты,

Стрэнемся мы —

Белы сьцяг па-над намi

Радыё Свабода —

Смага нам палiць сэрцы.

Гэта Радыё Свабода

Там, дзе няма цемнаты

Наша вада —

Белы сьцяг па-над намi.

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы