2311 / 2
12.05.2014

Гурт «Без билета» адмовіўся выходзіць на сцэну ў Пінску

Музыкі патлумачылі адмову тым, што арганізатары ня выканалі ўзятыя на сябе фінансавыя абавязкі.

Сумесны канцэрт «Без билета» і «J:морс» быў заяўлены на 11 траўня ў пінскім Лядовым палацы. Аднак, першы гурт на сцэне не зьявіўся. Да гледачоў выйшаў гукарэжысэр каманды Андрэй Лапс, які патлумачыў, што арганізатары ня выканалі фінансавыя абавязкі перад «Без билета». Каманда Віталіка Артыста ад’ехала ў Менск і па дарозе пракамэнтавала сытуацыю на сваёй старонцы ў сацсетцы: «Цягам 2—3 месяцаў арганізатары канцэрту кармілі нас казкамі, якія так і ня сталі быльлю, нават пасьля таго, як гурт гатовы быў выйсьці на сцэну. Нам толькі крыўдна, што мы не сустрэліся з вамі, выходзіць падманулі і вас. Патрабуйце вяртаньня грошай!»

На канцэрт у Пінску папярэдне было прададзена каля траціны ўсіх квіткоў (тутэйшы лядовы палац зьмяшчае 640 чалавек). Прысутныя журналісты зазначаюць, што людзей на канцэрт прыйшло нямала, шмат хто плянаваў набыць квіткі непасрэдна перад пачаткам імпрэзы. Аднак, пры гэтым дзясяткі людзей здалі квіткі, калі дазналіся, што адзін з гуртоў ня выступіць.

«J:морс» прыняў рашэньне адыграць канцэрт у Пінску — родным горадзе Ўладзімера Пугача. Лідэр гэтай каманды выказаў перакананасьць, што канфлікты музыкаў з арганізатарамі не павінны адбівацца на гледачах.

 Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.05.2014 / 23:07

    Віталь Артыст у камэнтары для Tuzin.fm абверг інфармацыю, што " прычынай канфлікту стала сума ў 11% ад ганарару музыкаў", пра якую паведамляла выданьне "Вечерній Брест". Гурт рыхтуе дадатковы камэнтар з гэтай нагоды.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.05.2014 / 14:42

    Працяг гісторыі. Арганізатары канцэрту думаюць падаваць у суд на "Без білета".
    http://www.kp.by/daily/26229/3112403/

  • КАМЕНТАВАЦЬ