Фэстываль «Травень» пераносіцца ў «Графіці»
2150 / 0
13.05.2014

Фэстываль «Травень» пераносіцца ў «Графіці»

Першы фэстываль акустычнай музыкі «Травень» пераносіцца з клюбу «Мулен Руж» у клюб «Графіці». Сьпіс выступоўцаў, час пачатку імпрэзы і кошты на квіткі застаюцца такімі жа, як і было абвешчана раней.

За некалькі дзён да пачатку фэстывалю «Травень» арганізатары прынялі рашэньне аб пераносе імпрэзы на іншую пляцоўку. Зьвязана гэта з тым, што папярэдні попыт на квіткі аказаўся ня вельмі высокім. «Мы стаялі перад дылемаю — ці наогул адмяняць мерапрыемства, ці ўсё ж зладзіць сьвята не зважаючы ні на што. І абралі другі варыянт. Вырашылі правесьці канцэрт у „Графіці“, камэрнай абстаноўцы», — вядзецца ў афіцыйным паведамленьні арганізатараў «Траўня».

Пачатак фэсту застаецца такімсама — у 17:00 18 траўня. Сьпіс выступоўцаў таксама. На «Травень» заяўленыя Re1ikt, «Людзі на балоце», HandmadE, Тацяна Беланогая, Naka piano і Кася Камоцкая. Квіткі — 130 000 (папярэдне), 150 000 (у дзень). Набыць можна праз Kvitki.by і ў самім клюбе (без нацэнкі).

Інфалінія фэсту «Травень»: 638-44-44 (мтс, velcom, life)

Tuzin.fm

Тэгi: