1732 / 0
20.05.2014

Hurma і Pauline сьпелі дуэтам (відэа)

Лідэр гурту Hurma Мікіта Найдзёнаў запісаў дуэтную песьню з Палінай Цімохінай з праекту Pauline.

Сумесная песьня атрымала назву «Дзякую». Мікіта і Паліна ўжо некалькі гадоў сябруюць, але разам сьпелі ўпершыню. «Мы падумалі, што неаднойчы выступалі ў межах аднаго канцэрту, дапамагалі адно аднаму ў студыі, а вось песьні супольнай ня маем. Вырашылі гэта выправіць у тэрміновым парадку», — зазначае лідэр гурту Hurma.

Hurma і Pauline пакуль запісалі вулічнае прома-відэа, а цалкам песьню абяцаюць выканаць на вялікім супольным канцэрце 28 траўня ў клюбе «Піраты».

Нагадаем, што Hurma стала ўладальнікі прэміі «Дэбют» на ўзнагародах «Героі году — 2013», а Pauline ўжо двойчы перамагала ў аўдыёчарце на Tuzin.fm зь песьняю «Пачакай».

Tuzin.fm

Тэгi: