2207 / 0
20.05.2014

Музычныя тэрарысты зь «Белавежскай пушчы» выдалі The Best (аўдыёпрэм’ера)

«Групіроўка Белавежская пушча» выдала складанку «Чёрный пистолет». Адну зь песень з дыску музыкі прадстаўляюць на Tuzin.fm.

Лідэр каманды Фёдар Міхайлаў кажа, што дыск «Чёрный пистолет» уяўляе зь сябе кампіляцыю абраных песень па гарачых сьлядах трох новых альбомаў «Стоя на пути тотального контроля», «Растоптанный хлеб» і «На белорусском фронте без перемен», якія ён запісаў на сваёй хатняй студыі «Фм Studio» за пяць красавіцкіх дзён. «Новыя песьні — гэта рэзкі і выразны хук, раптоўны ўдар, плявок у пустэчу рэчаіснасьці, рэакцыя на ўкраінскія падзеі. Гэты дыск свайго роду наш The Best Of», — так прадстаўляе сваю працу лідэр «Групіроўкі Белавежская пушча», які называе сябе «музычным тэрарыстам». У падтрымку дыску гурт зьбіраецца паехаць у летні тур па гарадах Расеі і Беларусі.

Наведнікам Tuzin.fm Фёдар прадстаўляе беларускамоўную песьню «Ня мае сэнсу» (музыка піша тэксты на дзьвюх мовах). «Я запісаў яе раптоўна за некалькі хвілінаў. Гэта песьня-развага. Песьня-ўспамін. Песьня вандроўніка і авантурыста. Песьня пра неўзаемнае каханьне, пасьля якога ўсё астатняе ў жыцьці сапраўды ня мае сэнсу».

Цалкам рэліз «Чёрный пистолет» можна спампаваць тут.

Tuzin.fm