2120 / 0
23.05.2014

Панк-рокеры Simbioz: «Хочам нагадаць пра карані» (аўдыёпрэм’ера)

Выйшаў дэбютны альбом каманды, які завецца «Социальные сети».

Simbioz грае моладзевы панк-рок. Каманда існуе ўжо з шэсьць гадоў, аднак толькі ў апошні год намацавала свой стыль і гучаньне. Музыкі кажуць, што ў сваёй творчасьці ня хочуць анікога пакрыўдзіць ці прынізіць, а з гумарам сьпяваюць пра сацыяльныя зьявы, уласьцівыя нашаму часу.

Адну зь песень Simbioz запісаў па-беларуску, каб падкрэсьліць такую думку: «Мы тут нарадзіліся і тут працуем. Гэтым трэкам хочам паказаць, што ў стане рабіць якасную музыку ў тым ліку на сваёй мове». Вакаліст каманды Яўген Мушніцкі так прадставіў кампазыцыю «Нараджаюць землі» наведнікам Tuzin.fm: «У ёй распавядаецца пра гістарычную прыналежнасьць беларусаў да сваёй зямлі і прыгнёту цягам не аднаго стагодзьдзя. Песьня ня мае палітычнага сэнсу, а створана для ўсяленьня духу свабоды ў душу слухача ды як нагадка пра карані».

Альбом «Социальные сети» даступны, вядома ж, у сацсетцы. Паслухаць яго можна ў афіцыйнай суполцы гурта.

Tuzin.fm