2060 / 0
05.06.2014

Гурт «.К» запісаў неверагодны «Анёлам гімн» (аўдыё)

Песьня каманды зь Іўя выйшла на альбоме «УніСон».

У гурце «.К» музыку і тэксты піша Яўген Кучмейна, ён жа сьпявае, грае на гітары ды запаўняе прастору рознымі гукамі. Фактычна гэта сольны праект музыкі, вядомага таксама з удзелу ў гарадзенскім гурце «Демонтаж характера». Адна зь яго песень — містычны «Анёлам гімн», запісаная для другога альбому «УніСон», які нядаўна пабачыў сьвет. У нечым яна сугучная з «Трыма янгаламі» этна-трыё «Троіца». Адметна, што запіс дыску адбыўся ў вёсцы Суботнікі, што ў Іўеўскім раёне на Гарадзеншчыне.

Яўген піша і сьпявае па-расейску, па-беларуску, а таксама на таямнічай невядомай мове. Альбом «УніСон» можна спампаваць на 34mag.net.

Tuzin.fm