2583 / 0
11.06.2014

Інтэрнэт-рэліз альбому Тацяны Беланогай на Tuzin.fm (аўдыёпрэзэнтацыя)

На рахунку парталу Tuzin.fm у Soundcloud адбыўся афіцыйны інтэрнэт-рэліз альбому сьпявачкі Тацяны Беланогай «Сьвятло і цені».

Афіцыйна альбом выйшаў у 2013 годзе і быў прэзэнтаваны ўжывую ў рок-бары «Крылы» пры поўным аншлягу. Сёлета сьпявачка вырашыла выкласьці сваю працу ў сеціва. Усе песьні для альбому Тацяна напісала сама і выканала пад адну акустычную гітару.

«Сьвятло і цені» прысьвечаны памяці Вольгі Рамановіч, выкладчыцы францускай мовы, якая ўпершыню пераклала з францускай на беларускую мэмуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы сьвет у 33 гады.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы