Альбом-паштоўка Amaroka хутка стане рарытэтам (атрымаць/спампаваць)
2267 / 1
30.06.2014

Альбом-паштоўка Amaroka хутка стане рарытэтам (атрымаць/спампаваць)

Паштоўка з новым альбомам «Virus» выдадзена накладам у 1000 асобнікаў, музыкі гатовы даслаць яе зусім бясплатна поштаю кожнаму ахвочаму.

Для таго, каб атрымаць альбом-паштоўку «Virus» неабходна запоўніць адмысловую форму. Паштоўка зьмяшчае ня толькі вокладку, а таксама ўсю інфармацыю пра аўтараў альбому, сьпіс трэкаў ды ўнікальны QR-код і спасылку, дзе можна вольна спампаваць сам рэліз. Усяго за некалькі дзён ад старту акцыі музыкі з Amaroka атрымалі больш за 300 замоваў!

Лідэр Amaroka Зьміцер Афанасенка распавядае, што ідэю з выданьнем альбому на паштоўцы ім падказаў дызайнэр і музыка Дзіма Ску, які такім чынам выдаваў свае рэлізы: «Гэта файная форма і мы раім іншым гуртам падхапіць ідэю. Альбомы на дысках ужо памерлі, а зь сёньняшнімі тэхналёгіямі і даволі хуткім інтэрнэтам нават у Беларусі, спампаваць 100 мэгабайтаў нікому не складае праблемаў. Да таго ж гэта даволі бюджэтная форма: ёсьць добры падарунак, ня горшы за дыск, а друк тысячнага накладу каштуе каля 100 даляраў».

Некалькі песень з новага дыску «Virus» Amaroka прадставіла на Tuzin.fm у выглядзе сынглу.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.07.2014 / 15:27

    Адкрыта спасылка для вольнага спампоўваньня альбому "Virus"
    http://artsiadziba.by/news/2014/07/01/amaroka-virus/

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тры месяцы
за тры месяцы