Абвешчана ўся праграма фэсту «Вольнае паветра»
2260 / 0
01.07.2014

Абвешчана ўся праграма фэсту «Вольнае паветра»

Чалавек-аркестар, казачкі і танцы, спрадвечныя сьпевы беларускіх мужчынаў, сярэднявечная дыскатэка, мэдытацыя і магія… Праграма «Вольнага паветра — 2014» насычана цікавосткамі.

Сёлета фестываль новага этна «Вольнае паветра» праходзіць у сёмы раз. Спачатку фэст ладзіўся ў Крупках, ля ракі Бобр, а ў 2008 годзе пераехаў на хутар Шаблі. Некалькі разоў зьмянялася каманда арганізатараў і канцэпцыя фэсту. Сёлета пасьля экспэрымэнтаў фэстываль вярнуўся да вытокаў — асноўная ўвага будзе прысьвечана каранёвай беларускай культуры. Адзін з арганізатараў «Вольнага паветра» Ўладзімер Шаблінскі ў інтэрвію Tuzin.fm адзначыў, што фэст выглядае перадусім на сямейны: «На фэстываль прыяжджае часьцей сямейная публіка, якая і ўтварыла выдатную атмасфэру за ўсе гэтыя гады. Гэта і ёсьць галоўнае адрозьненьне нашых фэстаў ад іншых. Людзі прыяжджаюць зь дзецьмі, са сваімі хатнімі гадаванцамі, атрымліваецца такое сямейнае сьвята».

Што да праграмы, то яна вельмі насычаная і поўніцца цікавосткамі. Адкрые фэст Яўген Зінкевіч, чалавек-аркестар з Бабру, будуць казачкі і танцы ад Vuraj, спрадвечныя сьпевы беларускіх мужчын ад «Рады», сярэднявечная дыскатэка ад «Старога Ольсы», мэдытацыя ад Paffnutiy Dreams, а завершыць музычную праграму магічны сэт ад этна-трыё «Троіца». Мяркуецца таксама афтэпаці з вогнішчамі ды сьпеўнымі сходамі пад чулым кіраўніцтвам лідэра гурта Vuraj Сяржука Долгушава.

Фэст пройдзе 5 ліпеня. Квіткі каштуюць 220 000 руб., у дзень канцэрту — 300 000. Падрабязьней — на сайце арганізатара.

 

Поўная праграма фэстывалю «Вольнае паветра — 2014».

17:00—17:15 Яўген Зінкевіч

17:15—17:40 Rada

17:40—18:20 Vuraj

18:20—19:00 Альтанка

19:00—20:00 Стары Ольса

20:00—21:10 Pafnutiy's Dreams

21:10—23:00 этна-трыё Троiца

23:05—01:00 Roots Afterparty Pavetraлюб «Шляхецкая брама»)

23:15 вогнішча на першым ўзгорку

23:20 «Сьпеÿны сход» на першым ўзгорку

23:30 вогнішча на Малой Гудзёўцы

23:40 вогнішча на Вялiкай Гудзёўцы

 

Tuzin.fm