Сьцены
6719 / 1
21.10.2014

Akute. Як выбрацца зь сеціва (відэа)

Музыкі прадстаўляюць у відэачарце свой кліп на песьню «Сьцены», зроблены на адным подыху камандай Cinema Pride.

«Задума нашага роліку вельмі простая — матылёк выраваецца з павуціньня і адлятае на волю», — тлумачыць аўтар песьні і бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў. Яны вырашылі ўвасобіць у відэа песьню «Сьцены» і даверыць справу камандзе Cinema Pride на чале з рэжысэрам Зьмітром Шкрадзюком і апэратарам Сяргеем Аўсяньнікам. Стаўку зрабілі адначасова і на спэцэфэкты і на сюжэт, прывязаны да тэксту песьні. У галоўнай ролі — гэтага самага матыля — зьнялася Вікторыя Шторх, якая проста ачаравала музыкаў. Кажуць, што дзяўчыну сапраўды моцна зьвязвалі вяроўкамі — дзеля натуралістычнасьці. Кліп на «Сьцены» быў зьняты за восем гадзінаў. Рома і Стас засталіся вельмі задаволеныя ад зладжанай працы ўсёй каманды і самім вынікам.

Прэзэнтацыю свайго відэа на вялікім экране музыкі заплянавалі на 20 лістапада, у час сумеснага з The Toobes канцэрту ў Prime Hall.

Akute — Сьцены (рэжысэр Зьміцер Шкрадзюк). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: