Бэтэ
6064 / 0
05.11.2020

«Бэтэ» — Leibonik запісаў гімн вядомага тэлеканала

Leibonik запісаў песню пад гучнай назвай «Бэтэ» — яна магла б стаць гімнам аднаго добра-вядомага тэлеканала і зрабіць яго лепш.

Гурт Leibonik, які апошнім часам выпускае рэліз за рэлізам, прэентавалі жартоўную песню «Бэтэ» з цікавым тэкстам і гісторыяй, якую распавёў лідар каманды Сяргей Башлыкевіч

— Аднойчы мне пазванілі з невядомага нумара і, спаслаўшыся на рэкамендацыю маркетолагаў «Аліварыі», папрасілі зрабіць песню-застаўку для аналітычный перадачы на адным з вядомых тэлеканалаў. Песню зрабіў, апублікаваў і зараз не магу дачакацца таго дня, калі ж яна нарэшце загучыць у галоўным эфіры.

Варта адзначыць, што стварыў я яе абсалютна бясплатна, на адным энтузіязме і жаданні зрабіць першую кнопку нашага тэлебачання хоць троху лепш. Таму і дазволіў сабе схаўтурыць, узяўшчы за аснову песню любімага мной гурта «Голос Омерики». Як ўхваліў беларускую версію лідар «Голоса» Радыён Лубенскі: «Ящик везде одинаковый!» 

Першапачаткова песня выпушчаная адразу з традыцыйным відэа Башлыкевіча на яго youtube-канале.

У рэпертуары гурта яшчэ багата цікавага. Раім паглядзець кавер на песню Крамы «Бяжы, хлопец» ці паслухаць трэк пра актывіста БРСМ.  


Leibonik — Бэтэ


Хто ўсю валюту лапатай грабе?

Хто панавешаў паўсюль БЧБ?

Хто нашым гражданам каждый дзень врот?

Хто не дае папіццот?


Хто дасылае ментам пісюны?

Хто вядзе тэлеграм-канал для жызні страны?

Хто з камбайнаў у полі злівае салярку?

Гаўном з-пад каровы заляпаў хто даярку?


 Хай гуляюць як бараны

 Па праспекту наркаманы,

 Танчаць хай пад нашы дудкі

 Алкашы і прасцітуткі!


  Праўду пра Меркель і Шарытэ 

  Чэсна раскажа канал БЭ-Э-ЭТЭ,

  Вывядзе ў выглядзе схем на экраны

  Усе закулісы таемныя планы.


  Што імамы, ксяндзы, папы і раввіны - 

  Марыянеткі ў руках павуціны,

  Тырчаць з-пад кіпы польскага панства

  Вушы "глубіннава гасударства".


Суткамі ў бункеры пад Беластокам

Плануюць атаку сваю крок за крокам

На Беларусь, што гудзе пасля выбараў,

Зладзеі ўсіх масцей і калібараў.


У айзац-брыгады і штурман-атрады

Пад Брэстам збіраюцца ілюмінаты,

Сітхі, массад і арда Сарумана

Пад кіраўніцтвам Хусэйна Саддама.


 Наступаюць на Брузгі

 У шапках з натаўскай фальгі

 Сцяпан Алаізавіч Гітлер-Пуціла,

 А следам за ім баявая Гадзіла.


  Праўду пра Меркель і Шарытэ 

  Чэсна раскажа канал БЭ-Э-ЭТЭ,

  Як праз Лынтупы, Катлоўку і Гуту

  Гейц і Абама возяць валюту.

  

  Хасіды, палякі, чэхаславакі -

  Ворагаў бацькі навокал да сракі,

  І цягне да ціцькі слюнявае жвала

  Куклавод цэпкала, куклаводавод цэпкала.