СТАРОНКІ З ТЭГАМ: !OUT
3803 / 0
!OUT: Агінскі. Не палянэзам адзіным (+ топ-12 твораў)

!OUT: Агінскі. Не палянэзам адзіным (+ топ-12 твораў)

Tuzin.fm пераклаў фрагмэнты з аўтарскага трактату «Listy o muzyce» аднаго зь першых тэарэтыкаў свабоднае музыкі ў Беларусі.

2642 / 0
!OUT: «Падводны» фольк ад беларусаў Канады

!OUT: «Падводны» фольк ад беларусаў Канады

Гранічнае спалучэньне неспалучальнага: падводныя здымкі пад народныя мэлёдыі! Tuzin.fm прэзэнтуе сольны альбом канадзкай беларускі Віялеты Кавалёвай разам з 4 відэаролікамі. Праект ствараўся цягам двух гадоў, аўдыёчастка ў вольным доступе публікуецца ўпершыню.

3326 / 0
!OUT: «Розы» з Навозаў — вясковая субкультура 1970-х (аўдыё/відэа)

!OUT: «Розы» з Навозаў — вясковая субкультура 1970-х (аўдыё/відэа)

Яны рабілі барабаны з пральных машынаў і цялячых скураў, перасоўваліся па Беларусі на матацыкле з каляскай ды гралі «менскі шэйк». Tuzin.fm распавядае гісторыю вясковага бэнду «Розы».

2954 / 0
Сяргей Картэс: «Спачатку ў Мінкульце былі ў жаху ад маіх твораў» (+рарытэт)

Сяргей Картэс: «Спачатку ў Мінкульце былі ў жаху ад маіх твораў» (+рарытэт)

У дзень разьвітаньня з Народным артыстам Беларусі у адмысловым выпуску рубрыкі !OUT мы упершыню публікуем інтэрвію зь Сяргеем Альбэртавічам і саўндтрэк, які кампазытар стварыў разам зь «Песьнярамі» да фільму «Раскіданае гняздо».

5872 / 0
!OUT: музычная вандроўка па могілках Росы (+аўдыё/фота/мапа)

!OUT: музычная вандроўка па могілках Росы (+аўдыё/фота/мапа)

Гітарыст, які скарыў Эўропу. Ксёндз, які любіў народныя сьпевы. Сьляпы піяніст, які пісаў песьні на словы Міцкевіча… Віктар Сямашка наведаў старыя могілкі Росы ў Вільні ды адшукаў магілы музыкаў, у рознай ступені датычных да беларускае культуры.

4729 / 0
!OUT: Эратычны міньён у трох актах ад праекту Allя

!OUT: Эратычны міньён у трох актах ад праекту Allя

Сьпявачка Аляксандра Грахоўская прадстаўляе на Tuzin.fm свой EP «Кава / Мокрыя / Пакаштуй мяне» ды распавядае пра свой праект Allя.

4691 / 0
Беларуска-швайцарскі Kazalpin згуляў у «Сьнежкі» (прэзэнтацыя альбома)

Беларуска-швайцарскі Kazalpin згуляў у «Сьнежкі» (прэзэнтацыя альбома)

Песьні з палескіх балотаў і раўнінаў ізноў узьнятыя на горныя вяршыні. У калядны час на Tuzin.fm прэзэнтуецца адна з найлепшых кружэлак, выдадзеных у 2015-м.

4745 / 0
!OUT: Ільля Пуцікаў выявіў «Птушыны трып» (прэзэнтацыя альбома)

!OUT: Ільля Пуцікаў выявіў «Птушыны трып» (прэзэнтацыя альбома)

Удзельнік гурту Yellow Power, пераможцы «Басовішча-2011», Ільля Пуцікаў прадстаўляе на Tuzin.fm сольны альбом «Birdy Trip».

5947 / 0
!OUT: беларускі гурт Volya зь Сіетлу — «дзічэй за індзейцаў» (прэзэнтацыя альбома)

!OUT: беларускі гурт Volya зь Сіетлу — «дзічэй за індзейцаў» (прэзэнтацыя альбома)

Фольк-гурт з Амэрыкі, у які ўваходзіць армянка з Кіеву, беларуска-паляшучка зь Менску, беларуска з Масквы і баўгарка з Сыбіры, прадстаўляе на Tuzin.fm альбом «Long Journey», цалкам складзены зь беларускіх аўтэнтычных сьпеваў.

3333 / 0
!OUT: Першы беларускі ганг-альбом ад Івана Крываноса (аўдыё/відэа)

!OUT: Першы беларускі ганг-альбом ад Івана Крываноса (аўдыё/відэа)

Лідэр праекту Hangmeleon запісаў першы альбом у Беларусі, заснаваны на гучаньні ганг-драма.

6233 / 0
!OUT: «Млын Сонца» — фэнтэзі-фольк на тутэйшай глебе (прэзэнтацыя дэбютнага LP)

!OUT: «Млын Сонца» — фэнтэзі-фольк на тутэйшай глебе (прэзэнтацыя дэбютнага LP)

Гомельскі гурт «Млын Сонца» выдаў дэбютны альбом паводле беларускае міталёгіі. Кружэлка завецца «Ростань» і яднае ў сабе музыку, паэзію, жывапіс і тэатар.

4309 / 0
!OUT: Альбом песень-сноў ад Дар’і Кадамскай (+прэм’ера дэбютніку!)

!OUT: Альбом песень-сноў ад Дар’і Кадамскай (+прэм’ера дэбютніку!)

Аўтарка экспэрымэнтальных песень і колішняя пераможца «Бардаўскае восені» Дар’я Кадамская разам са сваім гуртом «Бабэобі» прэзэнтуе на Tuzin.fm дэбютны рэліз «Шапіто».

3278 / 0
!OUT: Orkester Kruglikov наэлектрызаваў «Бураціну» (прэм'ера LP)

!OUT: Orkester Kruglikov наэлектрызаваў «Бураціну» (прэм'ера LP)

Майстар колеру й гуку Юры Круглікаў заявіў, што ягоны сумесны праект з паэткай Вольгай Чайкоўскай MЯTNA спыніў існаваньне. Затое паўстаў Orkester Kruglikov, які складаецца з аднаго Юрыя. Аўтар прэзэнтуе на Tuzin.fm новы альбом «Крэкс! Пэкс! Tracks!».

3134 / 0
!OUT: iDAiNET — падваеньне асобы па-віцебску (+прэзэнтацыя самотніка)

!OUT: iDAiNET — падваеньне асобы па-віцебску (+прэзэнтацыя самотніка)

Гурт-самародак зь Віцебску iDAiNET прэзэнтуе на Tuzin.fm свой першы трэк на роднай мове «Цішыня». Адначасова гэта, можна сказаць, разьвітальная песьня.

5458 / 0
Ігар Варашкевіч — гонар і сумленьне беларускага року (фота/відэа/аўдыё)

Ігар Варашкевіч — гонар і сумленьне беларускага року (фота/відэа/аўдыё)

Tuzin.fm пагутарыў зь Ігарам Варашкевічам напярэдадні яго 55-годзьдзя пра невядомыя старонкі яго гісторыі і дазнаўся колькі аўтарскіх атрымлівае пачынальнік беларускага незалежнага року, а таксама здабыў рарытэтныя фота і відэа трох ягоных гуртоў — «Бонды», «Рокісу» і «Крамы».

3231 / 0
!OUT: 7 цікавостак з часопісу «КХС» (аўдыё)

!OUT: 7 цікавостак з часопісу «КХС» (аўдыё)

Tuzin.fm пагартаў стары савецкі часопіс «Клуб и художественная самодеятельность» у пошуках гукавых цікавостак, так ці інакш датычных Беларусі: рок-опэра «Песьня пра долю», «Купальле» Градзкага, Гвэрдцытэлі выконвае песьню Ханка, а лаосец Буан Гын Дза Фугон пяе пра «Беларусію».

3866 / 0
!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

Першыя біт-бокс экспэрымэнты ў беларускай музыцы на пачатку 90-х і новыя героі ў гэтай плыні, экспэрымэнты зь беларускай мовай, найбольш выбітныя біт-бокс рэлізы і кліпы ў Беларусі — у новым выпуску !OUT Віктара Сямашкі.

6507 / 0
!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў на Tuzin.fm cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы, як ап’янець без гарэлкі й што такое «генспансер».

3843 / 0
!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

Найвядомейшы ў Беларусі джаз-клявішнік Канстанцін «Stan» Гарачы прэзэнтуе на Tuzin.fm дэбютны альбом свайго трыё. Музыка распавёў, чым дзьве менскія студыі горшыя за адну варшаўскую, чаго не стае айчынным бубначам і як слушна граць імправізацыю.

3634 / 1
!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

Барадатая каманда The Yankees of Moor зь Менску прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы рэліз. Музыка «балотных Янкаў» умоўна вагаецца між псыхадэліяй і фанкам, між раньнім Pink Floyd і Red Hot Chili Peppers. Іх шоў не пазьбягаюць лёгкае тэатралізацыі, а выбар імя адсылае да Янкі Маўра — клясыка беларускае дзіцячае літаратуры.

6045 / 1
!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

Этна-гурт Essa прэзэнтуе на Tuzin.fm першую частку свайго альбома — вялікую кампазыцыю «Няміга».

5108 / 1
!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

Нью-ёрскі квінтэт Litvakus запісаў першую ў Амэрыцы кружэлку з традыцыйнай музыкай беларускіх габрэяў. Альбом упадабалі Джон Зорн і Фрэнк Лёндан, а сам гурт ужо называюць «акустычным Gogol Bordello». Кіраўнік ансамблю Зьміцер Сьляповіч праз Tuzin.fm прадстаўляе сваю працу беларускаму слухачу.

3321 / 1
!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

На Tuzin.fm — cеціўная прэм’ера альбому Starik & Ugol in Blues, які запісалі ў 2006 годзе Генадзь Старыкаў і Ўладзімер Угольнік, а таксама 12 абраных цытатаў з інтэрвію двух першых беларускіх рок-н-рольшчыкаў.